Пасля здарэння на "Гродна-Азоце" ў горадзе санітарная служба бярэ пробы паветра
06.06.2016 18:23
—
Разное
|
![]() Фота: sk.gov.by Пасля здарэння на "Гродна-Азоце" ў горадзе санітарная служба бярэ пробы паветра. Пра гэта паведаміў галоўны лекар Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Мікалай Кендыш. Ён адзначае, што небяспекі распаўсюду шкодных рэчываў (аксіду азоту і аксіду серы) у горадзе не было, паколькі месца здарэння было аператыўна лакалізаванае і "пары не паспелі выйсці за межы цэху". Аднак спецыялісты ўсё роўна праводзяць праверку за межамі "Гродна-Азота". Вынікі даследаванняў стануць вядомыя пазней. У той жа час начальнік аддзела (лабараторыі) экалагічнага маніторынгу Гродзенскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя Наталля Талочка заявіла, што прыборы не зафіксавалі перавышэнне ўтрымання шкодных рэчываў у паветры. Збор інфармацыі ажыццяўляецца на пунктах назіранняў Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя, інфармуе . Як паведамляла Еўрарадыё, раніцай 6 чэрвеня ў адным з цэхаў ААТ "Гродна-Азот" загінулі двое рабочых, двое былі шпіталізаваныя. Падчас правядзення агнявых работ іскра патрапіла на гідраксіламінсульфат. На месца здарэння выязджалі 16 аўтамашын спецтэхнікі ратавальнікаў. Наступствы здарэння былі ліквідаваныя на працягу гадзіны. Па факце здарэння. Артыкул — "службовая халатнасць" (арт. 428 КК), паведамляе прэс-служба УСК па Гродзенскай вобласці.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Пасля здарэння на "Гродна-Азоце" ў горадзе санітарная служба бярэ пробы паветра. Пра гэта БЕЛТА паведаміў галоўны лекар Гродзенскага абласнога цэнтра... |
|