Райцэнтр на Брэстчыне на гадзіну застаўся зусім без электрычнасці
07.06.2016 20:14
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА Ганцавічы на Брэстчыне сёння ўдзень засталіся без току. Прычынай стала аварыя на высакавольтнай лініі электраперадачы, інфармуе Без электрычнасці горад застаўся каля 14.30. Энергетыкі кажуць, што аварыя на лініі электраперадачы ў 10 000 Вт адключыла падачу электраэнергіі на трансфарматарнай падстанцыі. Пасля гэтага энергетыкі сталі пераключаць спажыўцоў на рэзервовыя крыніцы электраэнергіі. Найперш электрычнасць вярнулі ў сацыяльна значныя аб'екты, на прадпрыемствы, адміністрацыйныя будынкі. Потым святло аднавілі і ў жылых дамах. Паведамляецца, што без электрычнасці жыхары райцэнтра знаходзіліся гадзіну. Цяпер спецыялісты высвятляюць прычыны аварыі, вядуць аднаўленчыя работы на пашкоджанай лініі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Ганцавічы на Брэстчыне сёння ўдзень засталіся без току. Прычынай стала аварыя на высакавольтнай лініі электраперадачы, інфармуе БЕЛТА са спасылкай... |
|