На выставе "Белагра-2016" у Мінску мужчына згубіў партфель з $5 тысячамі
10.06.2016 15:26
—
Разное
|
![]() Фота: AFP На 26-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе "Белагра-2016" у Мінску мужчына згубіў партфель з 5 тысячамі долараў ЗША. Здарэнне адбылося ў чацвер, 9 чэрвеня, на тэрыторыі аэрапорта Мінск-1. Як інфармуе ГУУС Мінгарвыканкама, мужчына звярнуўся да супрацоўнікаў АМАП і распавёў пра сваю бяду. Неадкладна да пошукаў партфеля падключыліся ўсе нарады, якія неслі службу на тэрыторыі аэрапорта і вакол яго. На працягу паўгадзіны партфель з валютай знайшлі і вярнулі яго гаспадару. Адзначаецца, што вызначыліся камандзіры ўзводаў 4-й роты АМАП ГУУС Мінгарвыканкама старшы лейтэнант міліцыі Дзяніс Гушча і старшы лейтэнант міліцыі Аляксандр Васілеўскі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: AFP На 26-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе "Белагра-2016" у Мінску мужчына згубіў партфель з 5 тысячамі долараў ЗША. Здарэнне адбылося ў чацвер, 9 чэрвеня, на... |
|