Памёр гродзенец, які напярэдадні абгарэў у мікрааўтобусе. 21.by

Памёр гродзенец, які напярэдадні абгарэў у мікрааўтобусе

13.06.2016 09:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: exact-estimates.com

У Гродне ў лякарні памёр 55-гадовы мужчына, які напярэдадні атрымаў апёкі 70% цела. Пра гэта інфармуе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.

Паведамляецца, што мужчына памёр 12 чэрвеня ў 20.10. Напярэдадні ён трапіў у лякарню з апёкамі 1-4-й ступені. За яго жыццё лекары змагаліся суткі.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне, пры якім пацярпеў непрацуючы гродзенец, адбылося ўвечары 11 чэрвеня. Ратавальнікам паведамілі, што каля прыватнага дома на вуліцы Лялевеля гарыць мікрааўтобус "Фольксваген Транспортэр Т-3". З ахопленага агнём салона супрацоўнікі МНС дасталі мужчыну, які атрымаў цяжкія апёкі.

Прычына ўзгарання высвятляецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: exact-estimates.com У Гродне ў лякарні памёр 55-гадовы мужчына, які напярэдадні атрымаў апёкі 70% цела. Пра гэта інфармуе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика