Аўтааварыя ў Мінску на Партызанскім праспекце, загінуў адзін чалавек

13.06.2016 19:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

У панядзелак аўтааварыя здарылася ў Мінску на скрыжаванні Партызанскага праспекта з Шасейнай вуліцай. Загінуў адзін чалавек, яшчэ адзін атрымаў траўмы, інфармуе партал tut.by.

VW Passat збіў дваіх пешаходаў, пасля чаго сутыкнуўся з іншым аўтамабілем. Адзін з пацярпелых ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч сказаў tut.by, што VW Passat ехаў па праспекце з боку вуліцы Кабушкіна. На мужчын ён наехаў на нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Пасля гэтага легкавік сутыкнуўся з Hyundai.

Па факце ДТП распачалі крымінальную справу, артыкул — "Парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека альбо нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання" (ч.2 арт. 317 КК).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by У панядзелак аўтааварыя здарылася ў Мінску на скрыжаванні Партызанскага праспекта з Шасейнай вуліцай. Загінуў адзін чалавек, яшчэ адзін атрымаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика