П’яны кіроўца працягнуў даішніка на дзвярах свайго аўтамабіля (фота)
20.06.2016 15:42
—
Разное
|
![]() Фота: gaibrest.by П’яны кіроўца працягнуў даішніка на дзвярах свайго аўтамабіля. Здарэнне адбылося 17 чэрвеня ў Камянецкім раёне. Як паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці, у горадзе Высокае супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль “БМВ”, якім кіраваў 25-гадовы жыхар вёскі Вялічкавічы. Пасля таго, як інспектар падышоў да аўтамабіля, кіроўца нечакана завёў рухавік і паспрабаваў з’ехаць. Аднак гэта ў яго не атрымалася. Ён працягнуў некалькі метраў інспектара на дзвярах, пасля чаго сутыкнуўся са службовым аўтамабілем. У выніку сутыкнення аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Высветлілася, што ўцякач знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення (2,9 праміле). У дачыненні вяскоўца склалі тры адміністрацыйныя пратаколы (арт. 18.16, 18.17 ч.1, 18.19 ч.1 КаАП Беларусі) Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by П’яны кіроўца працягнуў даішніка на дзвярах свайго аўтамабіля. Здарэнне адбылося 17 чэрвеня ў Камянецкім раёне. Як паведамляе прэс-служба ДАІ... |
|