У Гродне махляр сабраў у жадаючых атрымаць шэнгенскія візы 3 тысячы еўра. 21.by

У Гродне махляр сабраў у жадаючых атрымаць шэнгенскія візы 3 тысячы еўра

21.06.2016 08:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

У Гродне махляр сабраў у жадаючых атрымаць шэнгенскія візы 3 тысячы еўра. Беспрацоўны мужчына паўгода жыў у прыватнай гасцініцы ў цэнтры горада і выдаваў сябе за прадстаўніка нейкага фонду развіцця культурных сувязяў з замежнымі краінамі.

Як паведаміў газеце "СБ. Беларусь сегодня" начальнік упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Самалётаў, пакуль вядома пра трох ашуканых жыхароў вобласці, якія перадавалі махляру валюту. Ад яго яны атрымлівалі фіктыўныя дакументы, якія, нібыта, спрашчалі атрыманне шэнгенскіх віз. Цікава, што махляр меў знаёмствы ва ўстановах культуры, рыхтаваў падробленыя дакументы ад імя аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама.

Крымінальная справа распачатая па фактах махлярства і падбухторвання да дачы хабару. Следчыя выяўляюць іншыя факты злачыннай дзейнасці "прадстаўніка фонду".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Гродне махляр сабраў у жадаючых атрымаць шэнгенскія візы 3 тысячы еўра. Беспрацоўны мужчына паўгода жыў у прыватнай гасцініцы ў цэнтры горада і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика