У Нясвіжы дзяўчына "загулялася" з сябрам, кайданкі з рук здымалі ратавальнікі
21.06.2016 11:26
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА У Нясвіжы 20-гадовая дзяўчына "загулялася" з сябрам, з яе рук бойфрэнд не змог іх зняць і пайшоў дахаты шукаць ключ. "Пацярпелая" не стала чакаць, уначы патэлефанавала ў міліцыю, распавяла пра сваю бяду, папрасіла зняць кайданкі. Як паведаміў УУС Минскага аблвыканкама намеснік начальніка Нясвіжскага РАУС Дзяніс Яфімаў, дзяжурны нарад зняць кайданкі з рук дзяўчыны не змог — ключы міліцыянераў не падыходзілі. Тады дзяўчыну яны ўзялі з сабой у аддзел міліцыі. Аднак ключы ўсіх узораў кайданкаў, якія там былі, таксама не падыходзілі. Давялося выклікаць супрацоўнікаў МНС, якія здолелі зняць металічныя кайданкі з дапамогай свайго спецабсталявання. За што дзяўчына падзякавала і заявіла, што ні да каго прэтэнзій не мае. А вось міліцыя высвятляе, адкуль у маладых людзей з'явілася такая спецыфічная "цацка". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА У Нясвіжы 20-гадовая дзяўчына "загулялася" з сябрам, з яе рук бойфрэнд не змог іх зняць і пайшоў дахаты шукаць ключ. "Пацярпелая" не стала... |
|