У Мінску раз’юшаны раварыст збіў пешахода бітай па галаве (фота). 21.by

У Мінску раз’юшаны раварыст збіў пешахода бітай па галаве (фота)

21.06.2016 17:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота, дзе мужчына з бітай гоніцца за пешаходам, пацярпеламу даслалі сведкі інцыдэнту.

У Мінску раз’юшаны раварыст напаў на пешахода, які ішоў па роварнай сцежцы на тратуары і не саступіў своечасова дарогу. Інцыдэнт здарыўся ў нядзелю ўвечары на вуліцы Пятра Глебкі. Фатограф Васіль Дземідовіч ішоў па асфальтаванай сцежцы разам са знаёмай і выпадкова зайшоў на роварную дарожку. У яго ўрэзаўся раварыст, які ехаў насустрач і вырашыў не саступаць пешаходам.

Ад сутыкнення раварыст зляцеў з ровара, а затым ускочыў і кінуўся на Васіля з кулакамі. Ён закрычаў на яго, а затым дастаў біту і ўдарыў хлопца па галаве. Пасля гэтага раз’юшаны раварыст знік з месца здарэння, а пешахода забрала хуткая.

У Васіля Дземідовіча чэрапна-мазгавая траўма, сіняк пад вокам і швы на ілбе. У лякарні ён правядзе бліжэйшыя дзесяць дзён. Бацькі пешахода ў той жа дзень напісалі заяву ў міліцыю, а сам хлопец просіць дапамогі ва ўсіх неабыякавых людзей у пошуках агрэсіўнага раварыста, піша TUT.by


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота, дзе мужчына з бітай гоніцца за пешаходам, пацярпеламу даслалі сведкі інцыдэнту. У Мінску раз’юшаны раварыст напаў на пешахода, які ішоў па роварнай сцежцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика