У Бярозе патанулі двое падлеткаў. 21.by

У Бярозе патанулі двое падлеткаў

22.06.2016 20:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Бярозе патанулі два школьнікі-падлеткі. Гэта здарылася удзень 22 чэрвеня ў карьеры ў Заводскім завулку. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, паведамленне пра здарэнне паступіла да выратавальнікаў у 12.41. У дзяжурную частку патэлефанавалі і сказалі, што ў кар’еры тонуць два чалавекі.

На жаль, выратавальнікі не паспелі з дапамогай — двое хлопцаў ужо зніклі пад вадой. Іх дасталі з чатырохметровай глыбіні ў 15 і 20 метрах ад берага. Медыкі змаглі толькі канстатаваць смерць падлеткаў. Аднаму было 14 гадоў, іншаму 16.

На кар’еры не было выратавальнага паста.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Бярозе патанулі два школьнікі-падлеткі. Гэта здарылася удзень 22 чэрвеня ў карьеры ў Заводскім завулку. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика