У мінскім тралейбусе злавілі эксгібіцыяніста, які чапляўся да пасажыркі (фота)
23.06.2016 13:22
—
Разное
|
![]() Фота: kp.by Супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС Мінска затрымалі 38-гадовага мужчыну за хуліганскія дзеянні. Як паведамляе Абаяць спадарожніцу мужчына вырашыў незвычайным спосабам. Ён расшпіліў плашч, апрануты на голае цела, і паказаў жанчыне свае палавыя органы. Жанчына звярнулася па дапамогу да кіроўцы тралейбуса. Той спыніўся на плошчы Казінца і заблакаваў дзверы, каб зламыснік не ўцёк. Кіроўца паклікаў міліцыянтаў, якія і затрымалі правапарушальніка. Высветлілася, што гэта жыхар Віцебскай вобласці, які бадзяжнічаў у сталіцы. Паводле інфармацыі міліцыі, мужчына быў 12 разоў судзімы за крадзяжы і рабаванні. Апошнім часам ён нярэдка бываў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама (вядомая турма на Акрэсціна). Праваахоўнікі пачалі на яго крымінальную справу за хуліганства. Міліцыя мяркуе, што за затрыманым могуць быць і іншыя падобныя "подзвігі", учыненыя на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна 30 красавіка з 20.30 да 21.30. Усіх, хто мае інфармацыю пра мужчыну, паказанага на фота, просяць звярнуцца ў Кастрычніцкае РУУС Мінска па тэлефонах: (8-017) 226-21-05, (8-017) 222-04-42, (8-017) 222-04-46. Канфідэнцыйнасць гарантуецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: kp.by Супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС Мінска затрымалі 38-гадовага мужчыну за хуліганскія дзеянні. Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, нецвярозы...
|
|