У Пухавічах п'яны мужчына страляў у дзень сваіх народзінаў, прыехаў "Алмаз"
28.06.2016 12:22
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Раніцай 28 чэрвеня ў Пухавічах п'яны мужчына страляў у дзень сваіх народзінаў. Суседка паведаміла ў міліцыю, дом, адкуль чуліся стрэлы, ачапілі супрацоўнікі Пухавіцкага РАУС. На месца прыехалі байцы спецпадраздзялення "Алмаз". Як інфармуе УУС Мінскага аблвыканкама, праваахоўнікі пачалі з мужчынай перамовы, падчас якіх высветлілі, што іншых людзей у будынку няма. Тады пачаўся штурм. 40-гадовага зламысніка затрымалі, ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Быў знойдзены абрэз незарэгістраванай стрэльбы і каля 40 патронаў. Ці будзе распачатая крымінальная справа, пакуль невядома. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Раніцай 28 чэрвеня ў Пухавічах п'яны мужчына страляў у дзень сваіх народзінаў. Суседка паведаміла ў міліцыю, дом, адкуль чуліся стрэлы, ачапілі...
|
|