Раварысту, які збіў пешахода бітай, выставілі абвінавачванне
30.06.2016 11:06
—
Разное
|
![]() Упраўленне Следчага камітэта па Мінску працягвае расследаванне крымінальнай справы раварыста, які збіў на веладарожцы падлетка бітай. Як распавядала Еўрарадыё, пацярпелы 17-гадовы Васіль Дземідовіч апынуўся ў лякарні з чэрапна-мазгавой траўмай. Як паведамляе Абвінавачаны — 30-гадовы мінчук, індывідуальны прадпрымальнік. Раней у поле зроку міліцыі ён не трапляў. Як распавёў ён сам, пасля здарэння мужчына распілаваў біту і выкінуў. Здарэнне адбылося 19 чэрвеня на веладарожцы на вуліцы Прытыцкага ў сталіцы. Малады фатограф ішоў па веладарожцы і своечасова не саступіў яе раварысту. Той урэзаўся ў хлопца і зваліўся. Потым ён дастаў з заплечніка біту і стукнуў хлопца па галаве. Пасля гэтага раварыст з'ехаў з месца злачынства. Затрымалі яго 23 чэрвеня. Мяркуецца, што знайсці зламысніка дапамагла фатаграфія, якую зрабіў на месцы здарэння адзін з мінакоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упраўленне Следчага камітэта па Мінску працягвае расследаванне крымінальнай справы раварыста, які збіў на веладарожцы падлетка бітай. Як распавядала Еўрарадыё,...
|
|