У Бярозаўскім раёне загінуў рыбак — імаверна, зачапіўся вудай за ЛЭП
01.07.2016 19:56
—
Разное
|
![]() Месца здарэння. Фота: Следчы камітэт У Бярозаўскім раёне загінуў рыбак. 29 чэрвеня прыкладна ў 4.00 33-гадовы жыхар райцэнтра адзін паехаў на рыбалку на сваім аўто. Цягам дня жонка спрабавала дазваніцца да яго на сотавы тэлефон. Калі ж увечары ён не вярнуўся дадому, жанчына звярнулася ў міліцыю. Рыбака знайшлі раніцай у чацвер каля абваднога канала непадалёк ад насоснай станцыі “Ястрамбель”. Ён быў мёртвы і на целе загінулага знайшлі сляды, характэрныя для ўдару электрычным токам. Як мяркуюць следчыя, падчас рыбалкі мужчына мог зачапіцца вудай за лінію электраперадач. Бярозаўскі раённы аддзел Следчага камітэта . Дакладную прычыну смерці вызначыць судова-медыцынская экспертыза.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месца здарэння. Фота: Следчы камітэт У Бярозаўскім раёне загінуў рыбак. 29 чэрвеня прыкладна ў 4.00 33-гадовы жыхар райцэнтра адзін паехаў на рыбалку на сваім аўто....
|
|