У Мінску з акна 6-га паверха выпала чатырохгадовая дзяўчынка
04.07.2016 12:16
—
Разное
|
![]() Фота: Fotolia У Мінску з акна 6-га паверха выпала дзяўчынка ва ўзросце 4,5 гадоў. Па шчаслівай выпадковасці дзіця абышлося нязначнымі ўдарамі. Як інфармуе партал , здарэнне адбылося 3 ліпеня ў адным з шматпавярховікаў па вуліцы Касманаўтаў. Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінску Аляксей Клімовіч кажа, што бацькі літаральна на хвіліну адвярнуліся, а дзіця абапёрлася на маскітную сеткі і выпала з акна. Дзяўчынку шпіталізавалі з лёгкімі цялеснымі пашкоджаннямі. Адзначаецца, што яе жыццю і здароўю нічога не пагражае. Следчы камітэт праводзіць праверку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia У Мінску з акна 6-га паверха выпала дзяўчынка ва ўзросце 4,5 гадоў. Па шчаслівай выпадковасці дзіця абышлося нязначнымі ўдарамі. Як інфармуе партал tut.by,... |
|