Больш 30 населеных пунктаў Гарадзеншчыны заставаліся без святла з-за навальніцаў. 21.by

Больш 30 населеных пунктаў Гарадзеншчыны заставаліся без святла з-за навальніцаў

08.07.2016 11:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: belive.ru

Падзенне дрэваў падчас навальніцаў сталі прычынай адключэння святла больш, чым у 30 населеных пунктах Гродзенскай вобласці, паведамляе Міністэрства надзвычайных спраў.

У Слоніме цягам трох гадзінаў без электрычнасці заставаліся 35 шматкватэрных і 235 прыватных дамоў. Прычына — знос кабеля.

Двойчы адключалася электразабеспячэнне ў Дзятлаўскім раёне — 7 населеных пунктаў у Казлоўшчынскім сельсавеце і 12 у Дварэцкім. У абодвух выпадках прычынай стала падзенне дрэваў на лінію электраперадачы.

З-за падзення дрэваў адключэнні электраэнергіі былі і ў Мастоўскім з Карэліцкім раёнах.

Таксама адной з прычынаў адключэння святла ў Мастоўскім раёне было пападанне маланкі ў апору лініі электраперадачы.

Цяпер электразабеспечэнне амаль ва ўсіх населеных пунктах узноўлена.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: belive.ru Падзенне дрэваў падчас навальніцаў сталі прычынай адключэння святла больш, чым у 30 населеных пунктах Гродзенскай вобласці, паведамляе Міністэрства...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика