Па факце “мініравання” барысаўскай школы распачалі крымінальную справу
08.07.2016 12:50
—
Разное
|
Фота: all-pix.com Крымінальную справу па частцы 1 артыкула 340 (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы) Крымінальнага кодэкса Беларусі распачалі па факце “мініравання” школы ў Барысаве. Паведамляюць у абласным УУС. Пра мініраванні сярэдняй школы №16 ў Барысаве паведамілі 7 ліпеня ў 14:13. Настаўнікі вывелі з будынка 31 дзіця ва ўзросце ад 6 да 10 гадоў. “Пасля праведзенага абследавання выбухованебяспечныя прадметы не выяўленыя”, — гавораць у абласным МНС. Прадстаўніца Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог нагадвае, што цяпер праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў па вызначэнні асобы, якая паведаміла загадзя ілжывую інфармацыю аб небяспецы. Следчыя звяртаюць увагу грамадзян на тое, што загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы з’яўляецца дзеяннем, якое караецца крымінальна. Акрамя таго, асоба, прызнаная вінаватай у здзяйсненні такога злачынства, абавязана пакрыць усе выдаткі дзяржаўных структур і суб’ектаў гаспадарання па прадухіленні неіснуючага злачынства. Максімальнае пакаранне па дадзеным артыкуле прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў, паведамляе Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: all-pix.com Крымінальную справу па частцы 1 артыкула 340 (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы) Крымінальнага кодэкса Беларусі распачалі па факце...
|
|