На Віцебшчыне яшчэ двое дзяцей выпалі з вокнаў
08.07.2016 13:56
—
Разное
|
![]() Фота: sk.gov.by 7 ліпеня двое дзяцей выпалі з вокнаў дамоў на Віцебшчыне, паведамляе . У Гарадку чатырохгадовы хлопчык выпаў з балконнага акна трэцяга паверха. У той час хлопчыка даглядаў яго дзядзька. На некалькі хвілін ён пакінуў дзіця адно, а калі вярнуўся, убачыў, што дзверы на балкон адчыненыя, пад шыбай стаіць зэдлік, а з двара даносіцца дзіцячы плач. Хлопчыка з рознымі цялеснымі пашкоджаннямі і страсеннем галаўнога мозгу даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне дзіцячага траўматалагічнага пункта Віцебска. Другое здарэнне адбылося ў пасёлку Руба, што пад Віцебскам. Чатырохгадовая дзяўчынка гасцявала ў бабулі і выпала з балкона першага паверха, убачыўшы на вуліцы ката. Дзяўчынку павезлі ў Віцебскую абласную бальніцу з рознымі пашкоджаннямі. З пачатку мая ў Беларусі адбылося прынамсі дзесяць выпадкаў падзення дзяцей з вокнаў. Афіцыйнага прадстаўніка СК Беларусі Юлія Ганчарова пакінула пост у сваім Facebook.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by 7 ліпеня двое дзяцей выпалі з вокнаў дамоў на Віцебшчыне, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта Беларусі. У Гарадку чатырохгадовы хлопчык выпаў з...
|
|