У Мазыры агучылі прысуд работніку ваенкамата, урачу і іх сябру
08.07.2016 19:16
—
Разное
|
![]() Фота: Fotolia У пятніцу, 8 ліпеня, суд Мазырскага раёна агучыў прысуд работніку ваенкамата, урачу і іх сябру. Яны за грошы дапамагалі прызыўнікам пазбегнуць службы ў войску. Як інфармуе Дзеянні мужчыны, ад якіх пацярпелі 14 чалавек, расцэненыя як падбухторванне і дапамаганне ў дачы хабару (арт. 431 КК). Некаторых прызыўнікоў абвінавачваны ашукаў, грошай у ваенкамат ён зусім не перадаваў. Начальнік аддзела ваенкамата абвінавачваўся ў атрыманні хабару ад прызыўніка. Таксама ён "уступіў у злачынную змову" з урачом-траўматолагам, які за хабар павінен быў ставіць прызыўнікам заведама непраўдзівы дыягназ аб наяўнасцi ў iх захворванняў, якія перашкаджаюць праходжанню ваеннай службы. Прадпрымальніка прызналі вінаватым у дапамаганні ў дачы хабару, у махлярстве, у здзяйсненні фiнансавых аперацый са сродкамі, атрыманымі заведама злачынным шляхам, ды інш. Ён прыгавораны да 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Работніка ваенкамата прызналі вінаватым у атрыманні хабару, замаху на прыняцце хабару, паўторна, групай асоб па папярэдняй змове, у злоўжыванні службовай асобай службовымі паўнамоцтвамі, учыненым з асабістай зацікаўленасці, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды дзяржінтарэсам. Яго прыгаварылі да 6,5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Лекара прызналі вінаватым у замаху на атрыманне хабару, паўторна, групай асоб па папярэдняй змове, у атрыманні хабару. Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе 3 гадоў і аднаго месяца пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Прысуд яшчэ не набыў законную сілу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia У пятніцу, 8 ліпеня, суд Мазырскага раёна агучыў прысуд работніку ваенкамата, урачу і іх сябру. Яны за грошы дапамагалі прызыўнікам пазбегнуць службы ў... |
|