Расіянку, якая няўдала пажартавала ў мінскім аэрапорце, узялі пад варту
10.07.2016 12:48
—
Разное
|
![]() Фота: БЕЛТА Расіянку, якая няўдала пажартавала ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, узялі пад варту. Як інфармавала Еўрарадыё, 8 ліпеня падчас дагляду перад пасадкай на рэйс Мінск — Масква 38-гадовая жанчына сказала інспектару службы паветранай бяспекі, што вязе траціл (яна, дарэчы, ехала з Украіны). Яе затрымалі, была распачатая крымінальная справа. Артыкул — “Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы” (арт. 380 КК). Вядома, што затрыманая — ЛГБТ-актывістка з Самары. Ёй, нібыта, . Узнік канфлікт, падчас якога яна "пажартавала". Як ў Facebook афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова, следства хадайнічала перад пракурорам аб змяшчэнні расіянкі пад варту, паколькі ў яе няма сталага месца жыхарства ў нашай краіне. Чакаецца, што абвінавачанне жанчыне можа быць выстаўленае ў пачатку будучага тыдня. Не выключана, што да яе будуць ужытыя "альтэрнатыўныя меры стрымання, не звязаныя з пазбаўленнем волі". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Расіянку, якая няўдала пажартавала ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, узялі пад варту. Як інфармавала Еўрарадыё, 8 ліпеня падчас дагляду перад пасадкай... |
|