Раскрылі злачынную групу, якая штодня мела ценявы абарот 1 млн долараў
11.07.2016 17:28
—
Разное
|
У Беларусі раскрылі міжнародную злачынную групу, якая штодня мела ценявы абарот да 1 млн долараў ЗША ў эквіваленце (агулам прыбытак ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці склаў больш за 1,1 трлн рублёў). Пра гэта Адзначаецца, што "колькасць суб'ектаў рэальнага сектара эканомікі", якія карысталіся паслугамі міжнароднай злачыннай групы склала больш за 2 тысячы! Гэта былі пераважна прыватныя прадпрыемствы. Калі спачатку група выкарыстоўвала выключна беларускія лжэструктуры, то ў апошнія 2 гады выкарыстоўваліся замежныя фірмы, зарэгістраваныя ў Расіі і ЕС. Адну крымінальную справу распачалі па артыкуле "незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць", 12 — "ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў" (іх распачалі ў адносінах, тых, хто карыстаўся нелегальнымі паслугамі). 5 чалавек знаходзяцца пад вартай. Колькі агулам чалавек праходзіць па гучнай справе, не паведамляецца. Аднак толькі ператрусаў у Мінску, Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях было праведзена больш за 150. Быў накладзены арышт на нерухомасць і дарагія аўтамабілі падазраваных, на грашовыя сродкі ў памеры больш за 3 млн долараў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі раскрылі міжнародную злачынную групу, якая штодня мела ценявы абарот да 1 млн долараў ЗША ў эквіваленце (агулам прыбытак ад незаконнай... |
|