Раварыст пакінуў пакунак з надпісам "Увага. Бомба" каля будынка МУС
12.07.2016 07:54
—
Разное
|
![]() Фота: БЕЛТА Раварыст пакінуў пакунак з надпісам "Увага. Бомба" каля будынка Міністэрства ўнутраных спраў у Мінску. Высветлілася, што 36-гадовага мужчыну не першы раз ловяць на падобным учынку, інфармуе. Еўрарадыё пра здарэнне, якое адбылося на вуліцы Гарадскі Вал у другой палове дня 10 ліпеня. Двое міліцыянераў, якія былі ў патрулі, звярнулі ўвагу на раварыста, які спыніўся каля будынка і спрабаваў пакінуць каля ўваходных дзвярэй пакунак (спачатку не паведамлялася, што здарэнне адбылося каля будынка МУС). На ім быў надпіс пра бомбу. Міліцыянеры затрымалі раварыста, выклікалі падмацаванне і перакрылі вуліцу. На месца прыехалі сапёры, якія праверылі пакунак, там аказаўся муляж выбуховага прыстасавання. У адносінах затрыманага распачалі крымінальную справу па артыкуле "хуліганства", ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Раварыст пакінуў пакунак з надпісам "Увага. Бомба" каля будынка Міністэрства ўнутраных спраў у Мінску. Высветлілася, што 36-гадовага мужчыну не першы... |
|