На поўдні Італіі сутыкнуліся два цягнікі. Ёсць загінулыя (відэа)
12.07.2016 15:18
—
Разное
|
![]() Фота: ЕРА На поўдні Італіі каля 10 чалавек загінулі ў выніку лабавога сутыкнення двух пасажырскіх цягнікоў. Чыгуначная аварыя адбылася каля горада Бары на адрыятычным узбярэжжы, у аліўкавым гаі паміж гарадамі Карата і Андрыя ў паўднёвым рэгіёне Апулія. Прычыны сутыкнення цягнікоў пакуль невядомыя. Пра дакладную колькасць ахвяраў і пацярпелых не паведамляецца. Паводле розных звестак, загінула ад 4 да 10 чалавек. Ратавальнікі асцерагаюцца, што колькасць загінулых можа павялічыцца. Таксама паведамляецца, што сярод пацярпелых ёсць дзеці. На месцы здарэння працуюць ратавальнікі і медыкі. Гэты ўчастак чыгункі перакрыты. Прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнцы паабяцаў правесці пільнае расследаванне прычын трагедыі. Гэта не першая аварыя пасажырскіх цягнікоў на чыгунках Еўропы сёлета. 9 лютага падобная катастрофа адбылася на поўдні Германіі. Тады ахвярамі сталі 12 чалавек, 85 атрымалі траўмы.
|
|