У Беларусі ад урагану пацярпелі 36 чалавек, 7 з іх шпіталізаваныя
14.07.2016 09:18
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА Міністэрства па надзвычайных сітуацыях падлічыла страты, якія 13 ліпеня нанесла стыхія 26 раёнам Віцебскай, Мінскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей, а таксама сталіцы. Агулам пацярпелі 510 населеных пунктаў. Дахі пашкоджаныя ў 622 жылых дамах, а таксама ў 108 іншых будынках. Адзначаецца, што парывы ветру дасягалі 21 метра за секунду. У Чэрвеньскім і Смалявіцкім раёнах Мінскай вобласці зваліліся дзве воданапорныя вежы. Без электрычнасці па краіне былі 1126 населеных пунктаў, Было зафіксавана 4250 выпадкаў падзення дрэваў, з іх у Мінску — больш за 3600. У 447 выпадках дрэвы падалі на аўтамабілі. Па меддапамогу звярнуліся 36 чалавек. 7 з іх былі шпіталізаваныя. Быў парушаны рух цягнікоў на асіповіцкім і баранавіцкім кірунках, паколькі адключылася электраэнергія. Адбылося спыненне 26 цягнікоў. Давялося выкарыстоўваць лакаматывы на дызельнай цязе. З-за аварыі ў Мінску 9 гадзін без вады былі жыхары Ленінскага, Завадскога, Кастрычніцкага і Партызанскага раёнаў. У Нацыянальным аэрапорце Мінск Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Міністэрства па надзвычайных сітуацыях падлічыла страты, якія 13 ліпеня нанесла стыхія 26 раёнам Віцебскай, Мінскай, Гродзенскай, Магілёўскай і...
|
|