У Баранавічах 16-гадовая дзяўчына правалілася ў шахту ліфта з вышыні 4 паверха
18.07.2016 21:30
—
Разное
|
Фота: fotoart.org.ua У Баранавічах у шахту ліфта закінутай будоўлі ўпала 16-гадовая дзяўчына. Пра гэта паведамляе афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова. Няшчасны выпадак адбыўся ў ноч на 18-га ліпеня. Дзве 16-гадовыя дзяўчыны забраліся на чацвёрты паверх будынка, для таго каб выпіць піва. Тэрыторыя будынка часткова абгароджаная, аховы і асвятлення там няма. Па папярэдніх дадзеных, адна з сябровак адыйшла па патрэбе і па дарозе назад правалілася ў шахту ліфта. Яе сяброўка паспяшалася да пацярпелай і выклікала хуткую дапамогу. Брыгада медыкаў забрала дзяўчыну ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. У яе дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму, пералом ключыцы, раны. Пацярпелая жыве ў Баранавічах і вучыцца на другім курсе прафесійнага ліцэя. На прафілактычных уліках яна не была. Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць па факце праверку, перадае БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: fotoart.org.ua У Баранавічах у шахту ліфта закінутай будоўлі ўпала 16-гадовая дзяўчына. Пра гэта паведамляе афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па... |
|