Акумулятарная батарэя выклікала паніку ў кобрынскай краме
20.07.2016 18:44
—
Разное
|
У Кобрыне з буйной крамы былі эвакуяваныя каля 50 чалавек. Прычынай стаў выяўлены падазроны прадмет, інфармуе Каля 11-й гадзіны раніцы праваахоўнікам затэлефанавалі і паведамілі, што хтосьці пакінуў каля ўваходу ў краму невядомы прадмет. Міліцыянты эвакуявалі з гандлёвай залы і падсобных памяшканняў каля 50 пакупнікоў і супрацоўнікаў крамы. На месца выкліку прыбыла сапёрна-піратэхнічная група. Аднак выбухова небяспечных прадметаў сапёры не выявілі. Прычынай панікі, як высветлілася, акумулятарная батарэя ад шурупакрута, якую пакінуў адзін з пакупнікоў. Каля 14.30 крама зноў адчыніла дзверы для пакупнікоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Кобрыне з буйной крамы былі эвакуяваныя каля 50 чалавек. Прычынай стаў выяўлены падазроны прадмет, інфармуе БЕЛТА са словаў інспектара аддзялення інфармацыі і...
|
|