Дзяўчынку, якая выжыла ў аварыі, дзе загінулі пяць чалавек, прааперавалі
21.07.2016 21:12
—
Разное
|
![]() У Докшыцкай раённай лякарні прааперавалі дзевяцігадовую дзяўчынку, якая адзіная выжыла ў страшнай аварыі. Як піша са словаў начальніка ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрыя Дзеркача, на дапамогу докшыцкім дактарам былі аператыўна адпраўленыя нейрахірург, хірург і рэаніматолаг з Віцебска. Аперацыя прайшла паспяхова, аое перавозіць маленькую пацыентку пакуль нельга. Да дзяўчынкі выклікалі з Санкт-Пецярбурга яе маму. Як , здарэнне адбылося позна ўвечары 20 ліпеня ў Докшыцкім раёне Віцебшчыны. Аўтамабілі "Форд Мандэа" і "Аўдзі-80" сутыкнуліся лоб у лоб. Паведамлялася, што "Аўдзі", якая рухалася з боку Мінску, нечакана выехала на сустрэчную паласу, што і стала прычынай аварыі. Машыны пры сутыкненні ператварыліся ў вялікую кучу жалеза. На месцы загінулаі пяць чалавек. Жывой засталася толькі дзевяцігадовая дзяўчынка, якая разам з 50-гадовым бацькам ехала ў "Фордзе" да бабулі ў Мінск. Яе ў цяжкім стане даставілі ў раённую лякарню. У "Аўдзі", якая стала прычынай аварыі, ехалі чатыры жыхары Полаччыны. Кіраваў ёй жыхар Полацкага раёна, а пасажырамі былі навапалачане ва ўзросце 29, 30 і 35 гадоў. Па факце гібелі людзей Следчы камітэт пачаў крымінальную справу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Докшыцкай раённай лякарні прааперавалі дзевяцігадовую дзяўчынку, якая адзіная выжыла ў страшнай аварыі. Як піша "СБ — Беларусь сегодня" са словаў начальніка... |
|