"Чуткі мы не ка-мен-ту-ем!" Што вядома пра новае здарэнне на АЭС
26.07.2016 16:36
—
Разное
|
Фота sputnik.by 25 ліпеня адразу некалькі беларускіх незалежных СМІ паведамілі пра тое, што на пляцоўцы будаўніцтва Астравецкай АЭС адбылося чарговае здарэнне. Гэтым разам вельмі сур'ёзнае — падчас мантажу з вышыні 2 метраў (па іншых звестках — з 4) на зямлю абрынуўся корпус будучага рэактара. Паведамляецца, што здарэнне адбылося яшчэ 10 ліпеня і пра яго дагэтуль няма ніякай афіцыйнай інфармацыі — усе чуткі і здагадкі ідуць выключна ад мясцовых жыхароў, тым альбо іншым чынам звязаных з будаўніцтвам АЭС. Еўрарадыё знаходзіць першакрыніцу інфармацыі — астравецкага актывіста Мікалая Уласевіча. Гэта ён у сваім фэйсбуку першы расказаў пра меркаванае здарэнне. Уласевіч прызнаецца, што пачуў пра яго ад іншых. "Я думаю, што дыму без агню не бывае. І сам факт гэтай інфармацыі, якая па Астравецкім раёне распаўсюджваецца настолькі шырока і настолькі масава, сумневаў у здарэнні не выклікае. Нават сёння з раніцы мне расказалі, што ён (корпус рэактара — Еўрарадыё) абрынуўся са значна большай вышыні — дзесьці з дзесяці метраў", — расказвае ён. Па інфармацыі таго ж Уласевіча, месца здарэння ўжо два тыдні як ачэпленае "людзьмі ў чорным", якія туды "нікога не пускаюць". Актывіст гаворыць, што кантроль над будаўнікамі і ўцечкамі інфармацыі асабліва ўзмацніўся пасля шуму, які ўсчалі літоўскія СМІ (маецца на ўвазе інцыдэнт з абвалам апалубкі — Еўрарадыё). Разам з тым актывіст прызнаецца, што на ўласныя вочы нічога не бачыў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота sputnik.by 25 ліпеня адразу некалькі беларускіх незалежных СМІ паведамілі пра тое, што на пляцоўцы будаўніцтва Астравецкай АЭС адбылося чарговае здарэнне. Гэтым... |
|