Пінчука затрымалі за забойства жонкі нажом. 21.by

Пінчука затрымалі за забойства жонкі нажом

26.07.2016 21:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: glavny.tv

Жыхара Пінскага раёна затрымалі па падазрэнні ў забойстве жонкі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Здарэнне адбылося ў нядзелю, 24 ліпеня, у аграгарадку Новы Двор. У 17.40 на адной з вуліцаў паселішча знайшлі труп зарэзанай жанчыны. Гэта была мясцовая 37-гадовая даярка.

У смерці жанчыны падазраюць яе 40-гадовага непрацуючага мужа. Паводле інфармацыі следства, нецвярозы муж пасварыўся з жонкай на вуліцы, пасля чаго ўдарыў яе нажом у шыю ў раён соннай артэрыі. Як мяркуецца, жанчына памерла ад вялікай страты крыві.

Мужчыну затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Вырашаецца пытанне, ці браць яго пад варту.

На затрыманага пачалі крымінальную справу за забойства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: glavny.tv Жыхара Пінскага раёна затрымалі па падазрэнні ў забойстве жонкі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу УУС Брэсцкага аблвыканкама. Здарэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика