Сямігадовы гродзенец пашкодзіў чатыры аўтамабілі з дапамогай татавай машыны. 21.by

Сямігадовы гродзенец пашкодзіў чатыры аўтамабілі з дапамогай татавай машыны

28.07.2016 20:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ Гродна

Віноўнікам значнага ДТЗ на вуліцы Дамброўскага ў Гродне стаў сямігадовы хлопчык, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Хлопчык ведаў, куды бацька кладзе ключы ад аўто. Увечары малы ўзяў іх і пайшоў гуляцца ў машыне. У бацькавым "Опелі" яму стала горача, таму дзіця вырашыла адчыніць акно. Каб уключыць электрычныя шклопад'ёмнікі, хлопчык павярнуў ключ у замку запальвання.

Як выявілася, машына была пакінутая на перадачы, таму яна завялася і паехала, піша БЕЛТА. У выніку пацярпелі некалькі аўтамабіляў, якія стаялі ў двары. Два "Форды" і "Пежо" атрымалі нязначныя пашкоджанні. Дасталася таксама і "Опелю", на якім ехаў малалетні "кіроўца".

Сам "вінаваўца ДТЗ" кажа, што не збіраўся заводзіць аўтамабіль.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Гродна Віноўнікам значнага ДТЗ на вуліцы Дамброўскага ў Гродне стаў сямігадовы хлопчык, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама. Хлопчык ведаў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика