На Міншчыне затрымалі наркамана з дзвюма гранатамі (фота, відэа)
01.08.2016 11:48
—
Разное
|
![]() Фота: uvd-mo.gov.by У пасёлку Энергетыкаў на Міншчыне супрацоўнікі наркакантролю і аператыўна-пошукавага аддзела Пры сабе затрыманы меў больш за 300 грамаў макавай саломкі, каля аднаго літра рэчыва, у якім падазраюць экстракцыйны опій, і насенне маку. Аператыўнікі мяркуюць, што мужчына перад гэтым варыў опій з макавай саломкі. Па звестках праваахоўнікаў, затрыманы быў чатыры разы судзімы за незаконны абарот наркотыкаў. Вольны час ён бавіў у пошуку нарказмяшчальных раслін — пареважна маку на суседскіх гародах. Опій, як заявіў мужчына, ён варыў для ўласнага ўжывання. Пацвердзілася і аператыўная інфармацыя, што мужчына захоўвае боепрыпасы. Ён сам паказаў хованку пасля прафілактычнай гутаркі з праваахоўнікамі. "Здабычай" міліцыянтаў сталі дзве гранаты — РГД-5 і Ф-1. Іх накіравалі на экспертызу. Не выключана, што яго могуць судзіць за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd-mo.gov.by У пасёлку Энергетыкаў на Міншчыне супрацоўнікі наркакантролю і аператыўна-пошукавага аддзела УУС Мінаблвыканкама падчас вышуковых...
|
|