Як дзейнічаюць улады падчас здарэнняў на літоўскай і беларускай АЭС. 21.by

Як дзейнічаюць улады падчас здарэнняў на літоўскай і беларускай АЭС

04.08.2016 17:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ігналінская АЭС. Фота: mediakritika.by

1 жніўня на непрацуючай Ігналінскай АЭС у Літве адбываецца надзвычайнае здарэнне. У адным з будынкаў першага рэактара заўважаюць задымленне. Еўрарадыё параўноўвае, як літоўцы і беларусы даведваюцца пра здарэнні на АЭС.

У Літве

“1 жніўня ў 17:45 у будынку, дзе знаходзяцца непрацоўныя дэаэратары (прылада, якая ачышчае вадкасць ад газу) заўважаюць дым. Неадкладна выклікаюцца пажарныя і прымаюцца ўсе неабходныя меры па забеспячэнні бяспекі. Пажарныя прыязджаюць у 17:59 (праз 14 хвілін). У 18:40 прычына задымлення ліквідуецца”, — гэта цытаты з паведамлення прэс-службы Ігналінскай АЭС на наступны дзень пасля здарэння, 2 жніўня.

Тлелі “дробныя будаўнічыя адкіды”. На пытанне Еўрарадыё, чаму тлеючае смецце тушылі амаль гадзіну, прэс-сакратар АЭС Наталля Сурвіла-Глебава адразу адказвае, што дым ішоў з-пад падлогі памяшкання, а “для таго, каб знайсці, адкуль ідзе дым, трэба было выразаць частку гэтай падлогі і знайсці крыніцу задымлення. Вось гэта і заняло час”.

Інцыдэнт не аказаў уплыву на дзейнасць АЭС, радыяцыйны фон не змяніўся, уплыву на ядзерную бяспеку няма.

Прэс-сакратар нагадвае, што на Ігналінскай АЭС абодва рэактара выключаныя. Першы рэактар спынілі 31 снежня 2004 года, другі — 31 снежня 2009 года. На першым блоку, дзе і адбылося здарэнне, нават няма ядзернага паліва. У другім — 2/3 паліва пакуль яшчэ ў рэактары.

Інфармацыя пра задымленне была тэрмінова перададзена Дзяржаўнай інспекцыі па бяспецы атамнай энергіі, у самакіраванні Вісагінаса, Зарасая і Ігналіны, а таксама грамадскасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ігналінская АЭС. Фота: mediakritika.by 1 жніўня на непрацуючай Ігналінскай АЭС у Літве адбываецца надзвычайнае здарэнне. У адным з будынкаў першага рэактара заўважаюць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика