Жыхарка Брэсцкага раёна махлярскім чынам завалодала $183 тысячамі
06.08.2016 14:48
—
Разное
|
![]() Ілюстрацыйны здымак. Фота: flickr.com 37-гадовая жыхарка Брэсцкага раёна махлярскім чынам завалодала 183 тысячамі долараў. Па справе праходзіць дзевяць пацярпелых, правяраюцца заявы яшчэ пяці чалавек. Жанчына сапраўды была індывідуальным прадпрымальнікам, аднак, паводле дакументаў, яе штомесячны прыбытак ад гаспадарчай дзейнасці складаў толькі каля 5 мільёнаў рублёў (агульны грашовы абарот — каля 20 млн рублёў, верагодна, да дэнамінацыі). Яна патлумачыла праваахоўнікам, што грошы перадавала знаёмаму ў Расію, які мусіў купіць неабходнае абсталяванне і матэрыялы. Аднак не змагла назваць яго дадзеных і не пацвердзіла перадачу грашовых сродкаў дакументальна. Крымінальная справа была распачатая па артыкуле "махлярства ў асабліва буйным памеры". Жанчына-прадпрымальніца знаходзіцца пад вартай, ёй ужо выставілі абвінавачанне. Следства шукае іншых пацярпелых ад яе дзейнасці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстрацыйны здымак. Фота: flickr.com 37-гадовая жыхарка Брэсцкага раёна махлярскім чынам завалодала 183 тысячамі долараў. Па справе праходзіць дзевяць пацярпелых,...
|
|