Мінчук абгарэў у сваёй кватэры пры ўспышцы газу (фота). 21.by

Мінчук абгарэў у сваёй кватэры пры ўспышцы газу (фота)

08.08.2016 13:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Нядзельная раніца 7 жніўня стала нешчаслівай для мінчука, які жыве ў шматкватэрным доме на вуліцы Славінскага.

Пра надзвычайнае здарэнне ў яго кватэры ратавальнікі даведаліся ад медыкаў з гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Як адзначае прэс-служба МНС, на месцы выкліку пажарнікі не пабачылі нічога надзвычайнага.

Аднак у самой кватэры, як выявілася, адбылася ўспышка газа-паветранай сумесі з 5-літровага газавага балона. Пры ўспышцы гаспадар кватэры атрымаў апёкі галавы, шыі, тулава першай-трэцяй ступеняў. Плошча апёкаў склала 60% плошчы цела, прычым 40% — глыбокія апёкі. Мужчыну шпіталізавалі ў лякарню.

Дарэчы, падчас здарэння ў суседнім пакоі была жонка гаспадара, але яна не пацярпела.

Эксперты высвятляюць прычыну здарэння. Пакуль што разглядаецца версія, што прычынай стала парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў і агрэгатаў.

Праверкай здарэння займаецца Следчы камітэт.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Нядзельная раніца 7 жніўня стала нешчаслівай для мінчука, які жыве ў шматкватэрным доме на вуліцы Славінскага. Пра надзвычайнае здарэнне ў яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика