У Светлагорску выхавальніцы дзіцячага садка пагражае тэрмін за недагляд
08.08.2016 15:48
—
Разное
|
![]() Фота: Fotolia У Светлагорску 28-гадовай выхавальніцы дзіцячага садка пагражае тэрмін за недагляд. У яе адносінах распачалі крымінальную справу. Артыкул — "неналежнае выкананне абавязкаў па забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя дзяцей" (ч. 1 арт. 165 КК). Як інфармуе сайт , заяву ў міліцыю напісала 24-гадовая жанчына. Паводле яе слоў, 4-гадовы сын атрымаў траўму ў дзіцячым садку. Выхавальніца не заўважыла, як ён адлучыўся ад групы і няўдала спрабаваў пералезці праз плот — упаў. Эксперт засведчыў, што хлопчык атрымаў "менш цяжкія траўмы". Калі віну выхавальніцы дакажуць, ёй пагражае штраф, папраўчыя працы тэрмінам да 2 гадоў, ці абмежаванне волі — да 3 гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia У Светлагорску 28-гадовай выхавальніцы дзіцячага садка пагражае тэрмін за недагляд. У яе адносінах распачалі крымінальную справу. Артыкул —... |
|