У Беларусь з Расіі па Дняпры прынесла дохлую рыбу (фота). 21.by

У Беларусь з Расіі па Дняпры прынесла дохлую рыбу (фота)

09.08.2016 10:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gosinspekciya.gov.by

У Дняпры на тэрыторыі Дубровенскага раёна Віцебшчыны выявілі загінулую рыбу. Дзяржінспектары Аршанскай міжраённай інспекцыі атрымалі паведамленне на "тэлефон даверу" і абследавалі ўчастак ракі ад мяжы з Расійскай Федэрацыяй да Дуброўна. Як паведамляе сайт Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, загінулая рыба прынесеная з боку Расіі.

Спецыялісты ўзялі пробы вады ў розных кропках па цячэнні Дняпра. Паводле іх звестак, утрыманне кіслароду ў вадзе ў некалькі разоў ніжэйшае за норму. Ці ёсць у вадзе забруджвальныя рэчывы, стане вядома пасля правядзення ўсіх аналізаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gosinspekciya.gov.by У Дняпры на тэрыторыі Дубровенскага раёна Віцебшчыны выявілі загінулую рыбу. Дзяржінспектары Аршанскай міжраённай інспекцыі атрымалі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика