Гамяльчанін прызнаўся ў забойстве праз чатыры месяцы. 21.by

Гамяльчанін прызнаўся ў забойстве праз чатыры месяцы

10.08.2016 10:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Беспрацоўны жыхар Гомеля прыйшоў у міліцыю з яўкай з павіннай і прызнаўся ў здзейсненым забойстве. 29-гадовы мужчына паведаміў, што 5 красавіка ў вёсцы Ельніца пад Мінскам падчас сваркі забіў малатком 30-гадовага беспрацоўнага жыхара аграгарадка Гальшаны Ашмянскага раёна. Забітага шукалі з 8 красавіка, але безвынікова.

Каб схаваць сваё злачынства, гамяльчанін вывез труп на вазку і закапаў у полі. Цела знойдзенае ў пазначаным месцы, падазраванага затрымалі, паведамляе прэс-служба МУС.

Яшчэ два забойствы трапілі ў крымінальную хроніку апошніх сутак — яны адбыліся ў гарадскім пасёлку Краснасельскі Ваўкавыскага раёна. Позна ўвечары 9 жніўня ў кватэры аднаго з дамоў знайшлі труп 64-гадовай пенсіянеркі і яе 40-гадовага сына. Паводле папярэдняй версіі, двайное забойства здзейсніў беспрацоўны сужыцель гаспадыні, 1958 года нараджэння. Трагедыя адбылася падчас п’янай сваркі. Падазраваны ў здзяйсненні злачынства затрыманы.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беспрацоўны жыхар Гомеля прыйшоў у міліцыю з яўкай з павіннай і прызнаўся ў здзейсненым забойстве. 29-гадовы мужчына паведаміў, што 5 красавіка ў вёсцы Ельніца пад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика