Хлопчык, які зваліўся з сёмага паверху, памёр, не прыходзячы ў прытомнасць
14.08.2016 18:56
—
Разное
|
![]() Фота: sputnik.by Маленькі хлопчык, які зваліўся з акна сёмага паверха ў Віцебску, памёр у лякарні. Пра гэта агенцтву паведаміў старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц. Па словах міліцыянта, смерць наступіла 13 жніўня. У прытомнасць хлопчык так і не прыйшоў. Як , трагічны выпадак здарыўся ўвечары 1 жніўня ў шматкватэрным доме на праспекце Будаўнікоў. Бацькі пакінулі каля акна дзіцячы ложак свайго сына, якому было два з паловай года. Дома з дзіцем была толькі бабуля. Пакуль яна займалася справамі ў ваннай, хлопчык цішком вярнуўся ў пакой. Калі жанчына заўважыла знікненне ўнука, ён ужо зваліўся з сёмага паверху. Са шматлікімі траўмамі яго даставілі ў абласную клінічную лякарню. Аднак лекары не змаглі выратаваць дзіця.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sputnik.by Маленькі хлопчык, які зваліўся з акна сёмага паверха ў Віцебску, памёр у лякарні. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў старшы інспектар па асаблівых...
|
|