П'яны кіроўца пад'ехаў да інспектараў ДАІ, каб прыкурыць (фота). 21.by

П'яны кіроўца пад'ехаў да інспектараў ДАІ, каб прыкурыць (фота)

14.08.2016 21:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Кур'ёзны выпадак здарыўся з інспектарамі ДАІ ўвечары 13 жніўня на Мінскай кальцавой аўтадарозе. Пакуль інспектары афармлялі ДТЗ з п'яным кіроўцам, пад'ехаў другі нецвярозы, перадае БЕЛТА са спаылкай на старшага інспектара па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага РУУС Мінска Любоў Трапашка.

Спярша інспектары прыехалі на выклік відавочцы. 37-гадовы кіроўца "Мазды", які ехаў па знешнім кальцы МКАД, не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль вылецеў у кювет і ўрэзаўся ў апору з рэкламным шчытом. Пасля здарэння кіроўца разам з жонкай паспрабаваў уцячы з месца здарэння. Як высветлілася, кіроўца быў п'яны: медагляд паказаў у яго 1,6 праміле алкаголю.

Пакуль інспектары афармлялі ДТЗ, да работніка службы эвакуацыі пад'ехаў яшчэ адзін нецвярозы кіроўца на "Міцубісі". Ён папрасіў запальнічку, каб прыкурыць. Паведамляецца, што мужчына быў п'яны, таму папросту не заўважыў машыну ДАІ, якая стаяла за пару метраў. Эвакуатаршчык адразу паведаміў даішнікам пра яшчэ аднаго нецвярозага кіроўцу. У яго медагляд паказаў 1,42 праміле алкаголю.

Дарэчы, выявілася, што кіроўца "Міцубісі" сёлета ў траўні ўжо трапляўся даішнікам падчас кіравання ў нецвярозым выглядзе. Пасведчання кіроўцы ў яго ніколі не было. Цяпер кіроўца трапіць пад суд па крымінальнай справе, а машыну ў яго канфіскуюць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Кур'ёзны выпадак здарыўся з інспектарамі ДАІ ўвечары 13 жніўня на Мінскай кальцавой аўтадарозе. Пакуль інспектары афармлялі ДТЗ з п'яным кіроўцам,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика