Каля Гродна знайшлі забітага таксіста
15.08.2016 16:42
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Каля Гродна знайшлі забітага таксіста. 33-гадовы мужчына не вярнуўся са змены ў ноч на нядзелю. Учора жонка зніклага звярнулася ў міліцыю. У той жа дзень аўтамабіль таксіста Volkswagen Sharan знайшлі каля вёскі Капцёўка. Як інфармуе УУС Гродзенскага аблвыканкама, аператыўнікі высветлілі маршрут, па якім рухалася таксоўка, а таксама тое, што ў мікрараёне Фолюш яе кіроўца падабраў дваіх маладых хлопцаў (абодвум крыху больш за 20 гадоў). Разам з імі таксіст паехаў за горад. Труп мужчыны знайшлі на полі каля вёскі Гібулічы. Мяркуецца, што пасажыры забілі таксіста з-за дзённай выручкі. Падазраваныя ўжо затрыманыя. Афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч , што па факце забойства распачатая крымінальная справа. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Каля Гродна знайшлі забітага таксіста. 33-гадовы мужчына не вярнуўся са змены ў ноч на нядзелю. Учора жонка зніклага звярнулася ў міліцыю. У той жа...
|
|