Фотафакт: у Мінску выявілі крыніцу іанізуючага выпраменьвання
16.08.2016 14:06
—
Разное
|
![]() Фота: 112.by У Мінску выявілі крыніцу іанізуючага выпраменьвання. Здарэнне адбылося ўвечары 15 жніўня. Цыліндрычны прадмет з абазначэннем "Радыяцыйная небяспека" знайшоў прахожы ў зялёнай зоне на вуліцы Янкі Лучыны. Як інфармуе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, на месца прыехалі ратавальнікі. Работнікі рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС правялі замеры магутнасці эквівалентнай дозы непасрэдна ля паверхні. Яна склала 2 мкЗв/гадз пры норме 0,2 мкЗв/гадз. На адлегласці 1 метра радыяцыйны фон быў у норме. Знойдзены прадмет забралі. Адзначаецца, што пацярпелых і пагрозы радыяцыйнага забруджвання навакольнага асяроддзя няма. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: 112.by У Мінску выявілі крыніцу іанізуючага выпраменьвання. Здарэнне адбылося ўвечары 15 жніўня. Цыліндрычны прадмет з абазначэннем "Радыяцыйная небяспека"... |
|