У Камянецкім раёне на дне ракі знайшлі дзве ёмістасці з ртуццю (фота). 21.by

У Камянецкім раёне на дне ракі знайшлі дзве ёмістасці з ртуццю (фота)

20.08.2016 13:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: 112.by

У Камянецкім раёне на дне ракі Лясная знайшлі дзве шкляныя ёмістасці з ртуццю (па 0,5 літра кожная). Здарэнне адбылося ўдзень 19 жніўня каля вёскі Дзямянчыцы. На ёмістасці ў 10 метрах ад берага, каля моста, і на глыбіні 1,5 метра натрапіў 39-гадовы мужчына, які займаўся падводным паляваннем. Адна з іх была адчынена і частка ртуці вылілася. Мужчына вынес ёмістасці на бераг і выклікаў ратавальнікаў.

Супрацоўнікі МНС сабралі рэшткі ртуці і абследавалі акваторыю ракі. Яны засведчылі, што іншых ёмістасцяў у вадзе няма. Адзначаецца, што забруджвання навакольнага асяроддзя не адбылося, візуальных фактаў мору рыбы не было зафіксавана. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, інфармуе прэс-служба МНС Брэсцкай вобласці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: 112.by У Камянецкім раёне на дне ракі Лясная знайшлі дзве шкляныя ёмістасці з ртуццю (па 0,5 літра кожная). Здарэнне адбылося ўдзень 19 жніўня каля вёскі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика