Сям’я мінчан выехала на адпачынак у Расію і знікла. 21.by

Сям’я мінчан выехала на адпачынак у Расію і знікла

21.08.2016 10:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сям’я мінчан выехала на адпачынак у Расію і знікла. Інфармацыю пра гэта распаўсюдзілі ў сацыяльных сетках валанцёры пошукава-выратавальнага атраду “Анёл”.

Паводле паведамлення, 45-гадовы Хачатур Закаран, яго 37-гадовая жонка Наталля  і іх дзеці (Юра — 2 гады, Тыгран — 9 гадоў, Элеанора — 11 гадоў) выехалі ў Мінска 17 жніўня на аўтамабілі Volkswagen Caddy. У той дзень пасля 17.00 яны павінны былі перасекчы беларуска-расійскую мяжу, аднак з моманту выезду Закараны перасталі выходзіць на сувязь з роднымі і дагэтуль нічога не вядома пра іх лёс.

Закаран Наталля Уладзіміраўна нарадзілася 14 лістапада 1979 года, яе рост 165, нармальны целасклад, валасы чорныя, вочы карыя. Была апранутая ў цёмна-сінія вузкія джынсы, цёмна-сінюю майку на брэтэльках, кароткую белую вятроўку з яркімі кветкамі спераду.

Закаран Хачатур Давідавіч нарадзіўся 22 ліспатада 1971 года, яго рост прыкладна 175 см, целасклад поўны, валасы кароткія корныя, вочы карыя. Быў апрануты ў сініюю майку, джынсавыя капры (падоўжаныя шорты) блакітнага колеру, бежавыя макасіны.

Усіх, хто мае інфармацыю пра зніклых, просяць тэлефанаваць валанцёрам-выратавальнікам па нумары +375 33 6666 033 або ў міліцыю па нумары 102.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сям’я мінчан выехала на адпачынак у Расію і знікла. Інфармацыю пра гэта распаўсюдзілі ў сацыяльных сетках валанцёры пошукава-выратавальнага атраду “Анёл”....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика