Цела загінулага ў Кабардзіна-Балкарыі беларуса паднялі са скалы. 21.by

Цела загінулага ў Кабардзіна-Балкарыі беларуса паднялі са скалы

21.08.2016 13:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Цела беларускага парапланерыста, які разбіўся ў гарах Кабардзіна-Балкарыі, паднялі са скалы і перадалі прадстаўнікам правахоўных органаў рэспублікі. Пра гэта паведамляе ria.ru са спасылкай на прэс-службу рэспубліканскага ўпраўлення МНС.

У суботу ў Чагемскім раёне ля парадрому, што блізу пасёлка Булунгу знік 26-гадовы парапланерыст з Беларусі. Удзень яго цела візуальна знайшлі на скальнай паліцы ў каньёне, але выратавальнікі не змаглі падабрацца да яго і прыпынілі працы з-за надыходу цемры.

Сёння цела загінулага спусцілі з вышыні каля 600 метраў і перадалі праваахоўнікам.

У мясцовым МНС кажуць, што беларус не зарэгістраваўся ў выратавальнай службе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цела беларускага парапланерыста, які разбіўся ў гарах Кабардзіна-Балкарыі, паднялі са скалы і перадалі прадстаўнікам правахоўных органаў рэспублікі. Пра гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика