"Белавія" паведаміла, што здарылася на авіярэйсе з Бургаса ў Мінск
21.08.2016 18:44
—
Разное
|
Фота: zviazda.by Авіякампанія "Белавія" выступіла з Нагодай сталі паведамленні ў Фэйсбуку ад аднаго з пасажыраў рэйса. Па яго словах, падчас рэйсу людзі на борце гублялі прытомнасць, некаторых ванітавала. Сцюардэсы, як заявіў пасажыр, бегалі з балонамі з кіслародам "практычна ў паніцы". У каментарах было адзначана, што гэты рэйс адбываўся на вышыні ніжэйшай, чым звычайна. На думку карыстальнікаў сацсетак, гэта магло быць выклікана стратай ціску ў салоне. У сваім каментары беларуская авіякампанія адзначае, што ніякіх пазаштатных сітуацыяў на борце не было. Паведамляецца, што да экіпажа на 20-й хвіліне палёту звярнуўся пасажыр, які паскардзіўся, што ад задухі ў салоне кепска пачуваецца. Потым бортправаднікі заўважылі што стан пасажыра пагаршаецца. Яны спыталіся, ці ёсць сярод пасажыраў медыкі, а таксама паведамілі камандзіру самалёта пра сітуацыю. Два лекары, якія апынуліся на борце самалёта, разам з экіпажам дапамаглі пасажыру. Камандзір самалёта змяніў тэмпературу паветра ў салоне, а таксама знізіў вышыню палёту з 7200 метраў да 4200 метраў, каб хвораму пасажыру было больш камфортна. Паведамляецца, што экіпаж праверыў працу сістэмы кандыцыянавання — яна адпавядала патрабаваным параметрам. У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" да трапа самалёта прыбыла брыгада хуткай дапамогі. Лекары ацанілі стан пасажыра: яму не патрабавалася дадатковая медыцынская дапамога. Іншыя пасажыры па дапамогу да лекараў таксама не звярталіся. "Белавія" адзначае, што спецыялісты дадаткова праверылі працу сістэмы кандыцыянавання — яна не выклікала прэтэнзіяў. Таму 20 і 21 жніўня гэты самалёт зрабіў рэйсы ў Варну і Бургас — яны прайшлі без заўваг. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: zviazda.by Авіякампанія "Белавія" выступіла з афіцыйным каментаром наконт сітуацыі 20 жніўня ў самалёце, які ляцеў з балгарскага Бургаса ў Мінск. Нагодай сталі... |
|