У Круглянскім раёне немаўлятка захлынулася грудным малаком
23.08.2016 14:54
—
Разное
|
![]() Фота: БЕЛТА У Круглянскім раёне Віцебскай вобласці немаўлятка захлынулася грудным малаком. Трагічнае здарэнне адбылося ў ноч з суботы на нядзелю. Маці накарміла дзіця і паклала яго побач з сабой. Па словах жанчыны, уначы яна яшчэ мяняла пялёнкі і вопратку. А раніцай пабачыла, што дзіця не дыхае, выклікала хуткую. Медыкі канстатавалі смерць немаўляткі, якому было 18 дзён, інфармуе . Паводле папярэдняй інфармацыі, смерць дзіцяці не мае крымінальнага характару. Следчыя мяркуюць, што яе прычынай стала патрапленне малака ў дыхальныя шляхі. Следчы камітэт праводзіць праверку, прызначаная гісталагічная экспертыза. Адзначаецца, што суседзі характарызуюць сям'ю, у якой здарылася трагедыя, станоўча. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Круглянскім раёне Віцебскай вобласці немаўлятка захлынулася грудным малаком. Трагічнае здарэнне адбылося ў ноч з суботы на нядзелю. Маці... |
|