У Петрыкаве хуліган пашкодзіў цэглай аўтамабіль і збіў помпай жанчыну. 21.by

У Петрыкаве хуліган пашкодзіў цэглай аўтамабіль і збіў помпай жанчыну

23.08.2016 20:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

У Петрыкаве хуліган пашкодзіў два аўтамабілі і збіў помпай жанчыну-кіроўцу. Як інфармуе sputnik.by са спасылкай на Дэпартамент аховы МУС Беларусі, здарэнне адбылося на аўтастаянцы. Спачатку 44-гадовы мужчына, "з хуліганскіх памкненняў", разбіў цэглай задняе бакавое шкло ў аўтамабілі Ford Fiesta, а пасля ўзяў з машыны помпу і напаў на 20-гадовую ўладальніцу легкавіка.

Да таго часу, як прыехала міліцыя, хуліган паспеў разбіць задняе ветравое шкло і фару ў аўтамабілі Audi 80. Яго затрымалі, распачатая крымінальная справа, артыкул — "асабліва злоснае хуліганства" (ч. 3 арт. 339 КК). Жыхару Петрыкава пагражае абмежаванне свабоды на тэрмін ад 3 да 5 гадоў альбо пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Петрыкаве хуліган пашкодзіў два аўтамабілі і збіў помпай жанчыну-кіроўцу. Як інфармуе sputnik.by са спасылкай на Дэпартамент аховы МУС Беларусі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика