Па факце крушэння гідраплана ў Браслаўскім раёне распачалі крымінальную справу. 21.by

Па факце крушэння гідраплана ў Браслаўскім раёне распачалі крымінальную справу

28.08.2016 15:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце крушэння гідраплана-амфібіі “Че-23М” у Браслаўскім раёне. Як паведамляе ў сваім Фэйсбуку спецыяльны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова, здарэнне кваліфікуецца паводле ч.2 арт.314 КК (парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту).

Як высветлілі следчыя, увечары 27 жніўня трохмесны гідрасамалёт-амфібія, зарэгістраваны ў Рэспубліканскім грамадскім аб’яднанні аматараў авіяцыі, уладальнікаў паветраных суднаў і пілотаў пацярпеў крушэнне каля вёскі Будзілы Браслаўскага раёна.

Самалёт належыць індывідуальнаму прадпрымальніку з Барысава. У выніку здарэння загінуў пасажыр — 56-гадовы жыхар Мінска. Пілот і яшчэ адна пасажырка (жыхарка Ліды), шпіталізаваныя ў Браслаўскую раённую лякарню.

Іншыя абставіны здарэння высвятляюць эксперты, якія працуюць на месцы крушэння гідраплана і апытваюць відавочцаў.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце крушэння гідраплана-амфібіі “Че-23М” у Браслаўскім раёне. Як паведамляе ў сваім Фэйсбуку спецыяльны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика