П'яны кіроўца пад Пухавічамі збіў насмерць бабулю з унукам
29.08.2016 13:24
—
Разное
|
Фота: sk.gov.by Трагічнае ДТЗ са смяротным вынікам адбылося 28 жніўня ў вёсцы Азярычына Пухавіцкага раёна, паведамляе 33-гадовы мінчук ехаў п'яным на "Сітраене". Мужчына няправільна выбраў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і выехаў на левую паласу, а потым на ўзбочыну дарогі. Там аўтамабіль збіў сямігадовага хлопчыка і яго 53-гадовую бабулю. Хлопчык памёр на месцы здарэння. Жанчыну забралі медыкі. Але, не прыходзячы ў прытомнасць, яна памерла па дарозе ў лякарню. Дарэчы, каля дарогі побач з хлопчыкам і бабуляй была яшчэ і паўтарагадовая сястра, але яна не траўмаваная. Кіроўцу затрымалі. Ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Трагічнае ДТЗ са смяротным вынікам адбылося 28 жніўня ў вёсцы Азярычына Пухавіцкага раёна, паведамляе сайт Следчага камітэта. 33-гадовы мінчук ехаў...
|
|