Кубінец з GPS-навігатарам ішоў праз Беларусь у Іспанію
05.09.2016 15:58
—
Разное
|
![]() Фота: БЕЛТА Кубінец з GPS-навігатарам ішоў праз Беларусь у Іспанію. 25-гадовага мужчыну затрымалі ў 4 кіламетрах ад беларуска-польскай мяжы. Як паведамляе Дзяржаўнага памежнага камітэта, нелегала заўважылі мясцовыя жыхары, якія распавялі пра яго беларускім памежнікам. Па словах грамадзяніна Кубы, ён прыехаў у Гродна на цягніку і збіраўся нелегальна патрапіць у Еўрасаюз "у пошуках лепшага жыцця". Пры сабе замежнік меў, акрамя навігатара, пашпарт, асабістыя рэчы і мабільны тэлефон. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, праводзіцца разбіральніцтва. Кубінцу пагражае дэпартацыя ці штраф. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Кубінец з GPS-навігатарам ішоў праз Беларусь у Іспанію. 25-гадовага мужчыну затрымалі ў 4 кіламетрах ад беларуска-польскай мяжы. Як паведамляе... |
|